“Наша ніва” склала топ-5 самых дарагіх катэджаў краіны.

На пятым месцы апынуўся катэдж на Вілейшчыне. каля вёскі Будзькі. Прычым, гэтая самая дарагая нерухомасць на аддаленні ад Мінска. Іншыя чатыры катэджы размешчаныя ў самым Мінску ці каля яго.

За катэдж хочуць атрымаць 1,99 мільёна долараў.

Асноўны дом мае каля 200 м2 агульнай плошчы і пабудаваны са шкла з аздабленнем дрэвам. Для гасцей прапануецца цалкам драўляная хатка плошчай 80 м2 з дзвюма спальнямі і камінам.

Фота з сайта realt.by

Фота з сайта realt.by

У дадатак – дом для аховы і тэнісны корт. На беразе штучнага возера пабудаваная спа-зона. Тут знаходзяцца дзве саўны, а таксама джакузі. Але галоўнае – гіганцкія абшары зямлі, ажно 250 сотак у лесе.

Фота з сайта realt.by

Фота з сайта realt.by

Фота з сайта realt.by

Фота з сайта realt.by