Да канца тыдня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёва-заходні, пры навальніцах парывісты.
Дзень |
Тэмпература паветра ноччу |
Тэмпература паветра днём |
28 красавіка |
ад +7 да +13 |
ад +22 да +27 |
29 красавіка |
ад +9 да +14 |
ад +8 да +23 |
30 красавіка |
ад 0 да +7 |
ад +11 да +17 |
28 і 29 красавіка, у аўторак і сераду, ноччу пераважна без ападкаў, днём кароткачасовыя дажджы. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.
У сераду магчымы град, моцны парывісты вецер. 30 красавіка, у чацвер, стане халадаць.