Сёння раніцай, прыкладна каля 9 раніцы, на вуліцы Вялікі Гасцінец сутыкнуліся дзве легкавыя машыны.

Па словах відавочцаў, чорны “Сеат” рухаўся ў напрамку Цэнтральнай плошчы і каля магазіна “Рублёўскі” мусіў павярнуць налева. У гэты час кіроўца зялёнага аўтамабіля, зноў па словах відавочцаў, значна перавысіў хуткасць, рухаючыся па праспекце ў напрамку 6 мікрараёна.

– Быў такі моцны ўдар, так грукнула, што ў мяне аж ногі падкасіліся, – кажа відавочца аварыі дворнік Аксана. – Я якраз збірала смецце на тым баку. І дзве машыны, якія сутыкнуліся, ляцелі на мяне. Чорную машыну некалькі разоў аж перакруціла на дарозе. Да гэтага часу ў мяне ногі трасуцца.

Дзве машыны “хуткай дапамогі” амаль адразу прыехалі на месца здарэння. У аварыі ніхто не пацярпеў.

Каментар ДАІ чытайце на нашым сайце пазней.