Некалі мара Мікалая Сурэнавіча была такой жа рэальнай, як сённяшняя майстэрня па рамонце абутку на рынку райспажыўтаварыства ў Маладзечне. Тут ён ужо 18 гадоў прымае замовы ад кліентаў, забірае пашкоджаны і аддае адрамантаваны абутак.
Якасныя боты ад Мікалая Сурэнавіча мелі попыт, пакуль рынак не захапілі танныя кітайскія тавары.
Побач з ім працуе Аршак.
У майстэрні – як на агульных дварах паміж дамкоў на Каўказе, дзе прайшло дзяцінства Мікалая.
Фотагісторыя створаная ў межах курсаў “Лаві момант”, арганізаваных Беларускай асацыяцыяй журналістаў для маладых фатографаў. Дзякуй трэнерам Сяргею Балаю, Марыне Загорскай, Рамуальдусу Вайткусу.
Чаму ў мяне няма сям’і? Дзеці маладзечанскай школы-інтэрната шукаюць адказы (+мультымедыя)