Валожынскі раённы аддзел следчага камітэта шукае Юрыя Вячаслававіча Качалку, 1996 года нараджэння. Ён жыў у вёсцы Седлішча, дом 24 на Валожыншчыне.

19 сакавіка ён каля паловы чацвертай пайшоў з дому на рэйсавы аўтобус Мінск-Трабы, каб паехаць у Валожын. Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: на выгляд каля 18-20 гадоў, сярэдняга росту (160-174 сантыметры), хударлявага целаскладу, плечы гарызантальныя, твар авальны, белы па колеру, еўрапейскага тыпу, лоб сярэдні вертыкальны, бровы па форме прамыя па вышыні сярэднія, вочы карыя, нос сярэдні прамы, рот сярэдні, вусны сярэдняй таўшчыні, вертыкальнае падбароддзе, вушы сярэднія, па форме авальныя, коратка стрыжаныя цёмна-русыя прамыя валасы, звонкі голас, памер абутку 41-42, хутка ходзіць.

Асаблівыя прыкметы: курыць, злоўжывае алкаголем.

Просім грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжанне маладзёна, паведаміць па наступных нумарах тэлефона: (801772) 55302, (801772) 54021, (8029) 6855302, (8029) 5076698 альбо 102.

Юры Качалка. Фота забяспечана Валожынскім раённым следчым камітэтам.

Юры Качалка. Фота забяспечана Валожынскім раённым следчым камітэтам.