Прымаюць у ім удзел команды сельсаветаў, арганізацый і ўстаноў Мядзельшчыны.
Узрост удзельнікаў – ад 18 да 35 год.
Квэст праходзіць у два этапы. Першы этап – краязнаўчы. Падчас яго збіраюць матэрыял аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і афармляюць яго.
Другі этап – інтэрактыўны. Намечаны ён на 30 красавіка. Каманды будуць прадстаўляць сябе, абараняць сабраны краязнаўчы матэрыял, удзельнічаць у розных конкурсах. Будуць гістарычны, літаратурны, спартыўны ды іншыя конкурсы. Напрыклад, у конкурсе следапытаў трэба будзе знайсці памятныя месцы горада, разгадаўшы крыжаванку ці шыфроўку.
Даведка “РГ” Квэст – інтэлектуальна-экстрэмальны від гульняў на вуліцах горада і за яго межамі.