Ад 28 красавіка да 1 чэрвеня ў аўтадарожным пункце пропуску “Каменны Лог” будуць правяраць працу сістэмы электроннай чаргі. Яна дапаможа кіроўцам папярэдне забраніраваць час уезду транспартнага сродку ў пункт пропуску.

Інфармацыя пра браніраванне размешчаная на сайце РУП “Беларускага мытнага сэрвісу” па наступным электронным адрасе: belarusborder.by.

Паводле памочніка Смаргонскай памежнай групы па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Аляксандра Колабава.