У райцэнтры 26 красавіка стартаваў традыцыйны турнір па міні-футболе “Край. Футбол. Разам”.

У гэтым годзе ў турніры гуляюць 16 камандаў. Летась – было 18, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан

Каманды падзеленыя на чатыры групы. У наступную стадыю з кожнай выйдзе па дзве лепшыя каманды, якія працягнуць барацьбу за перамогу.

Гульні праходзяць на пляцоўцы з сінтэтычным пакрыццём у сярэдняй школе №1.

Адкрылі турнір “Рубін” і “Куранец”. Хоць дэбютанты з Куранца першымі забілі гол, прайгралі без шанцаў 1:8. Апроч гэтага, адбылося яшчэ пяць гульняў.