2 мая ў Вязынцы пройдуць спаборніцтвы па драйленду. Гэта спаборніцтвы па бясснежных відах ездавога спорту на сабаках.

Удзельнічаць могуць як уладальнікі ездавых парод сабак, напрыклад, сібірскія хаскі, аляскія малапуты, самаедскія сабакі, так і іншыя сабакі.

Мяркуюць, у спаборніцтвах будуць удзельнічаць каля паўсотні спартсменаў, столькі ж і ездавых сабак з Беларусі, Расіі, Эстоніі, Украіны.

Спаборніцтвы пройдуць па наступных дысцыплінах: канікрос – сабака цягне чалавека, які бяжыць; байкджорынг – сабака цягне раварыста; скутар – сабак цягне чалавека на скутары.

Будуць два этапы. Першы этап гонкі стартуе а дзявятай раніцы. А 12 гадзіне дня пачнуцца дзіцячыя спаборніцтвы.

Упершыню ў краіне пройдзе драйленд з начным этапам. Ён пачнецца а дзявятай вечара. У 11 ночы ўзнагародзяць пераможцаў.