“Рэгіянальная газета” раіць заўтра, 30 красавіка, узяць з сабой парасон, апрануць паліто альбо куртку, лепш закрыты абутак, каб не прамачыць ногі, калі будзе дождж.

30 красавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночны, падчас навальніцы парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад +1 да +7, месцамі ад 0 да -1. Днём ад +13 да +18.

У рэгіёне 30 красавіка раніцай прагназуюць ад +5 да +7, ясна. Днём ад +11 да +13, невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вечарам ад +8 да +10, воблачна, без ападкаў.

1 мая, у пятніцу, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём па большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад +1 да +7. Днём ад +11 да +18.

2 мая на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад +3 да +9, днём ад +9 да +16.