Прайшло яно 26 красавіка ў Слоніме. “Смаргонь” у чэмпіянаце Беларусі па футболе ў першай лізе сустракалася з мясцовым клубам.
Матч завяршыўся унічыю 1:1.
– Гэта была гульня нявыкарыстаных магчымасцяў, – так ацаніў матч прэс-аташэ “Смаргоні” Уладзімір Амбрасевіч.
У першым тайме была вострая гульня. Каманды стварылі шмат небяспечных момантаў.
Вывеў смаргонцаў наперад на 33-й хвіліне Аляксандр Талканіца, якога абаронцы гаспадароў пакінулі без нагляду ў сваёй штрафной. Пас яму аддаў Уладзімір Казко.
Але праз чатыры хвіліны гаспадары аднавілі раўнавагу ў матчы. Неўзабаве гледачы маглі пабачыць яшчэ два галы: па адным ў вароты кожнай каманды. Але арбітр не залічыў ніводзін з-за афсайдаў.
Пад канец матчу гаспадары “падселі” фізічна, смаргонцы маглі даціснуць саперніка. Стварылі тры-чатыры небяспечныя моманты, але рэалізаваць іх не здолелі.
– У выніку хутчэй страцілі два ачкі, чым зарабілі адно, – робіць выснову Уладзімір Амбрасевіч. – Вельмі надзейна правёў матч дасведчаны варатар “Слоніма” Арцём Гамялько. Дзякуючы яму гаспадары не прапусцілі больш.
Відэагляд матчу з афицыйнага сайта ФК “Слонім”