Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.

Як і ў мінулым годзе, абітурыент зможа прыйсці ў пункт рэгістрацыі ў адным горадзе, але аформіцца для здачы ЦТ у іншых гарадах.

Мікалай Фяськоў адзначыў, што абітурыента на ЦТ можа зарэгістраваць блізкі сваяк, якому пры сабе трэба мець натарыяльна завераную даверанасць і ксеракопію пашпарта. Такія ж дакументы спатрэбяцца для атрымання дакументаў па выніках ЦТ.

Цэнтралізаванае тэсціраванне па прадметах запланавана з 14 па 27 чэрвеня. Гаворачы аб асноўных змяненнях здачы ЦТ, Мікалай Фяськоў сказаў, што ў праграму ўключана кітайская мова. Як мяркуецца, яе будуць здаваць усяго некалькі чалавек. Прадметы, на якія прыходзіць больш за ўсё абітурыентаў, запланаваны на выхадныя, што звязана з аўдыторным фондам.

У бягучым годзе па рэкамендацыі Міністэрства адукацыі на сайце РІКВ размешчаны дэманстрацыйныя версіі самой спецыфікацыі і дэманстрацыйныя версіі асобных варыянтаў тэставых заданняў для таго, каб у абітурыента была магчымасць атрымаць поўную інфармацыю. Мікалай Фяськоў дадаў, што рэпетыцыйнае тэсціраванне цяпер можна прайсці па інтэрнэце.

.