Гэта сумесная група з навучэнцаў Вілейскага дзяржаўнага каледжа і прадстаўнікоў прафесійнай школы па інжынерным будаўніцтве і ландшафтным дызайне з горада Лімбург.

На працягу тыдня зрабілі тратуарную дарожку і добраўпарадкавалі дзіцячыя пляцоўкі.

А 23 красавіка дэлегацыя нямецкіх студэнтаў наведала каледж.

Падчас наведвання каледжа. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

Падчас наведвання каледжа. Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.

– Немцам у нас вельмі спадабалася. Яны не чакалі ўбачыць такую матэрыяльную базу. Зацікавіў іх таксама рэсурсны цэнтр, 3D-кінатэатр, кафэ “Пары”, цырульня, – распавяла педагог-арганізатар установы Святлана Мацукевіч.

Каледж супрацоўнічае з нямецкімі прафесійнымі школамі не першы год.  Навучэнцы з Вілейкі наведваюць Германію, а нямецкая моладзь прыязджае на Вілейшчыну.