Падчас яе будзе ўзмоцнены нагляд за дарожным рухам з прымяненнем схаванага кантролю і фота-відэафіксацыі парушэнняў хуткасці і правілаў абгону.

Адной з асноўных прычын здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў з’яўляецца перавышэнне або няправільны выбар хуткасці. Як правіла, такія здарэнні характарызуюцца цяжкімі наступствамі.

Сёлета па ўказаных прычынах было 29 дарожна-транспартных здарэнняў, у іх загінулі чатыры чалавекі і 30 атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.