22 красавіка ў адносінах да грамадзяніна Расіі ўзбудзілі крымінальную справу за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі.
Летась мужчыну высылалі з краіны, забаранілі ўязджаць сюды да кастрычніка 2015 года. Аднак з красавіка ён незаконна знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі.
Таксама ў адносінах да мужчыны ўзбудзілі крымінальную справу за хуліганства. Мужчына дэманстраваў палавыя органы грамадзяніну Беларусі.
Грамадзяніна Расіі затрымалі.
За што могуць выслаць іншаземца
Згодна з заканадаўствам Беларусі, іншаземца могуць выслаць з краіны ў інтарэсах яе бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян Беларусі і іншых асоб. Рашэнне аб высылцы прымае орган унутраных спраў ці орган дзяржаўнай бяспекі.
Іншаземца ўключаюць у спіс асоб, уезд якіх забаронены ў краіну ці непажаданы. Забарона можа дзейнічаць ад года да дзесяці гадоў.
Калі забарона на ўезд у краіну парушаная, то пагражае крымінальная адказнасць. Гэта можа быць арышт ці пазбаўленне волі да трох гадоў.
На Вілейшчыне зменшылася колькасць крымінальных спраў за незаконны абарот наркотыкаў