Першы тур чэмпіянату краіны ў другой лізе прынёс перамогу маладзечанцам. Яны выйгралі ў гасцях у Асіповічаў з лікам 1:0.
Сілы сапернікаў былі, мяркуючы па ходзе матча, былі роўнымі. Пра гэта і гаворыць паўабаронца каманды “Маладзечна ДЮСШ 4” Сяргей Лавор.
Вырашыць, хто мацнейшы, у маладзечанцаў атрымалася бліжэй да канца другога тайма. Каманда Асіповічаў была пакараная пенальці за тое, што гульца “Маладзечна ДЮСШ 4” Аляксандра Парфёнава ўдарылі па нагах.
Рэалізаваў пенальці амаль у канцы другога тайма Сяргей Лавор.
У гэты ж дзень каманда з Ашмянаў, дэбютант другой лігі, перамагла каманду са Жлобіна з лікам 2:0, – піша сайт football.by
Наступны матч маладзечанцы сыграюць супраць каманды са Ждановічаў. Гульня адбудзецца на гарадскім стадыёне 9 мая.