Шорт-ліст фіналістаў апублікавалі ўчора, у Сусветны дзень свабоды прэсы.

Арганізатары конкурсу склалі папярэдні спіс пяці найлепшых работ у кожный з намінацый. 7 мая ўзнагародзяць тых, хто выйшаў у тройку пераможцаў.

Карэспандэнткі ўдзельнічалі ў намінацыі “Дэбют” для тых, хто працуе журналістам да трох год. Настасся Роўда выйшла ў фінал з тэкстам “Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі”, а Наталля Тур з інтэрвью Уладзімір Лазарэнка з Маладзечна адрадзіў беларускую пароду паляўнічых сабак, і не толькі”.

У фінал па ўсіх намінацыях сярод прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ выйшлі журналісты толькі двух выданняў: “Рэгіянальнай газеты” і баранавіцкай “Intex-Press”.

Журналісты “РГ” трэці год запар ўваходзяць у шорт-ліст і перамагаюць у галоўным конкурсе сярод сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Поўны спіс намінантаў глядзіце на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.