Пройдзе ён 9 мая на Вілляніным хутары.

Арганізуе турнір клуб гістарычнай рэканструкцыі “Паходня” з Вілейкі.

У праграме – адзіночныя і масавыя баі рыцараў, штурм умацаванага лагеру, турнір лучнікаў, забавы для гледачоў. Будзе гучаць сярэднявечная музыка. Зладзяць танцы, у якіх змогуць паўдзельнічаць усе ахвотныя. Можна будзе прымераць на сябе даспехі і сфатаграфавацца, расказаў удзельнік клуба Юры Палонскі. Запрацуе сярэднявечны цір.

Пачатак а 17 гадзіне. Уваход платны, кошт – 20 тысяч рублёў.