2 мая смаргонскія памежнікі ў 300 метрах ад часовага памежнага пункта “Пятропаль” знайшлі сховішча, у якім знаходзіліся 16 каробак з цыгарэтамі.

На наступную раніцу знайшлі другое сховішча з цыгарэтамі, у ім знаходзілася чатыры каробкі. Іх прыгатавалі, каб пераправіць у Літву.

Цяпер шукаюць асоб, якія маюць дачыненне да гэтага. Папярэдняя цана цыгарэт амаль 53 мільёны рублёў.