Першыя гульні прайшлі 28 і 30 красавіка.

“Буддэталі” абыгралі “СДЮШАР-Зеніт” 3:0. “Мехатроніка” адолела “Чурлёны” 2:1.  “Першы Беларускі” быў мацнейшы за “Гармолзавод” 4:2. “Чурлёны” выйгралі ў “Шылавіч” 2:0, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан.

У спаборніцтвах удзельнічаюць сем камандаў. Згуляюць яны па кругавой сістэме. Потым дзве лепшыя сустрэнуцца ў фінальным матчы.