Сёння, 6 мая, будуць у Маладзечне.
Да абеду яны наведалі помнік экіпажу Гастэлы ў Радашкавічах. Былі і ў Радашкавіцкай школе-інтэрнаце, дзе завіталі ў музей паветраных і вогненных таранаў.
А 16-й гадзіне удзельнікі марафона будуць ля галоўнага ўвахода ў гарадскі парк Перамогі ў Маладзечне. Для іх правядуць экскурсію па горадзе, распавяла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Ганіч.
Заўтра, 7 мая, у 10:30 ля мемарыяла “Шталаг-342”пройдзе памятны мітынг-рэквіем. 12 спартсменаў з Іванава будуць мець магчымасць ушанаваць памяць землякоў, жыхароў іх роднага горада, якія тут загінулі. Яны змогуць пазнаёміцца з клубам “Пошук”, які працуе ў маладзечанскай СШ №5.
Госці збіраюцца наведаць і Мінскі абласны краязнаўчы музей.
Сярод удзельнікаў забегу чэмпіёнка свету і Еўропы ў сутачным бегу заслужаны майстар спорту СССР Людміла Калініна.
У пятніцу, 8 мая, удзельнікі забегу вяртаюцца назад, у Іванава. Перад ад’ездам збіраюцца наведаць музей памяці воінаў інтэрнацыяналістаў у СШ №14.
Прабег прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.