На ўганараванні пераможцаў прасілі колькі словаў сказаць пра напісанне артыкулаў, з якімі выйшлі ў фінал.
Настасся:
– Для мяне вялікае шчасце, калі тэксты маюць практычны вынік. Парэшткі расстраляных яўрэяў, пра якіх я пісала, перапахавалі. Шкадую толькі пра тое, што валожынскі грамадскі актывіст Георгі Каржанеўскі, праз якога я “захварэла” на гэтую тэму, не дажыў да гэтага моманту…
Карэспандэнтка Наталля Тур увайшла ў шорт-ліст пераможца з інтэрв’ю “Уладзімір Лазарэнка з Маладзечна адрадзіў беларускую пароду паляўнічых сабак, і не толькі”.
У фінал па ўсіх намінацыях сярод прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ выйшлі журналісты толькі двух выданняў: “Рэгіянальнай газеты” і баранавіцкай “Intex-Press”.
Журналісты “РГ” трэці год запар ўваходзяць у шорт-ліст і перамагаюць у галоўным конкурсе сярод сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
Поўны спіс намінантаў глядзіце на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.