70-годдзе Перамогі сустрэнуць 280 ветэранаў вайны. Мы параўналі дадзеныя 2013 года с сёлетнімі, каб паказаць, што з кожным годам ветэранаў становіцца ўсё менш. Таму, калі побач з вамі жыве ветэран, не забудзьцеся 9 мая павіншаваць яго з Днём Перамогі.

ВАЛОЖЫН

У 2013 годзе ў Валожынскім раёне жыло 89 ветэранаў. У 2015 годзе ў Валожынскім раёне жыве 33 удзельніка вайны.

СМАРГОНЬ

У 2013 годзе колькасць ветэранаў была 72 чалавекі. У 2015 – колькасць удзельнікаў вайны – 23 чалавекі.

АШМЯНЫ

У 2013 годзе ў Ашмянскім раёне жыло 33 ветэраны. Сёлета ўдзельнікаў вайны засталося 19 чалавек.

АСТРАВЕЦ

У Аставецкім раёне ў 2013 годзе жыло 13 удзельнікаў вайны. У 2015 гэтая лічба  складае 8 чалавек.

МЯДЗЕЛ

У Мядзельскім раёне ў 2013 годзе жыло 40 удзельнікаў вайны. У 2015 годзе – колькасць ветэранаў – 43 чалавекі.

ВІЛЕЙКА

У Вілейскім раёне ў 2013 годзе жылі 124 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, цяпер гэтая лічба скарацілася да 47 чалавек, удзельнікаў вайны.

МАЛАДЗЕЧНА

Удзельнікаў вайны ў Маладзечанскім раёне было 348. Цяпер іх 107.

У рэгіёне засталося 719 удзельнікаў вайны