Ад 11 мая зменіцца расклад цягніка Гродна-Малкінія (горад у Польшчы).

Цягнік з Гродна ў Польшчу будзе адпраўляцца ў 12:50 (замест 11:23). Гэта дасць магчымасць пасажырам з цягніка міжрэгіянальных ліній Мінск-Гродна перасесці на цягнік Гродна-Малкінія.

Цягнік Мінск-Гродна пачаў курсіраваць ад 29 сакавіка. Са станцыі Мінск-Пасажырскі ён адпраўляецца у 6:56. У 7:58 прыбывае ў Маладзечна,  у 11:26 – у Гродна. Час руху цягніка – 4 гадзіны 30 хвілін. Цягнік робіць тры прыпынкі – у Маладзечне, Лідзе і Мастах.

Цягнік Гродна-Малкінія будзе прыбываць у Беласток у 14:57, у Малкінію – у 16:23.

Цягнік Мінск-Гродна, які ідзе праз Маладзечна, змяніў расклад руху

Ад 29 сакавіка пусцяць дадатковы цягнік, які будзе ісці праз Маладзечна