Так, з’явілася “Карта пад’ездаў да турыстычных стаянак і аглядных кропак”

– Яна будзе карысная і тым, хто толькі збіраецца адпачыць у Нацыянальным парку, і тым, хто ўжо едзе сюды. Першыя могуць з яе дапамогай спланаваць  свой адпачынак. Паглядзець на фотаздымках, як выглядае турстаянка, які краявід адкрываецца з  аглядных кропак. А хто ўжо ў дарозе, можа адкрыць карту на экране смартфона і дакладна арыентавацца на мясцовасці, лёгка дабрацца да намечаных аб’ектаў, – кажа намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага парку “Нарачанскі” па навуковай рабоце Валеры Люштык.

Таксама з’явілася “Карта размяшчэння ўчасткаў запаведных зон”. З яе дапамогай можна даведацца межы ўчасткаў запаведных зон, дзе знаходжанне турыстаў забаранена. 

Карта “Дэндралагічны сад” дапаможа здзейсніць віртуальную экскурсію па садзе. У “Карце для дапытлівых-2015” змяшчаюць здымкі і інфармацыю пра неардынарныя з’явы і падзеі – сучасныя і гістарычныя. 

Раней “РГ” пісала, што з’явілася інтэрактыўная карта з аб’ектамі Першай сусветнай вайны. Знайсці ўсе карты можна на сайце narochpark.by ў адпаведным раздзеле.

На Мядзельшчыне ўмацаванні і пахаванні Першай сусветнай занеслі на інтэрактыўную карту