7 мая а палове шостай дня сутыкнуліся БМВ і “Фольксваген- Пасат”.

Кіроўца БМВ ехаў па Віленскай у бок Мінска. Аднак не вытрымліваў патрэбнай дыстанцыі перад аўто, якое ехала наперадзе. У выніку машыны сутыкнуліся. Пацярпелых не было.

Кіроўцу БМВ прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

За рулём “БМВ” быў жыхар гарадскога пасёлка Нарач, за рулём ““Фольксвагена” – маладзечанец.

Пра здарэнне паведаміў дзяржаўтаінспектар Маладзечанскага ДАІ Сяргей Бартош.