Грошы патрацяць, паштоўку выкінуць, а віншаванне ў газеце застаецца на памяць назаўсёды.
Хочаце, каб ваша вяселле засталося не толькі ў сямейным архіве на фотаздымках і відэа? Тады новая рубрыка “РГ” “Наша шчаслівае вяселле” спецыяльна для вас!
Фота alyeparusa888.ru.
Асляпляйце чытачоў сваімі шчаслівымі ўсмешкамі, дэманструйце свае непаўторныя ўборы, не хавайце сваіх пачуццяў.
Фота nezimida.ru.
Прыносьце фотаздымкі з урачыстасці ў рэдакцыю, і яны з’явяцца ў газеце, карэспандэнт раскажа вашу гісторыю кахання.
Па заканчэнні шлюбнага сезона на сайце з’явіцца галасаванне за лепшую пару. Пара, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, стане пераможцай. Прыз – прафесійная фотасесія Love Story.
“Рэгіянальная газета” знайшла выйсце для тых, хто не ведае, што падарыць на ўрачыстасць сваім блізкім і знаёмым. Фотаздымак у газеце будзе выдатным падарункам. Дайце адчуць віноўніку ўрачыстасці сябе сапраўднай зоркай!
Цана за зорнасць на старонках газеты – 100 тысяч рублёў. Толькі да 15 чэрвеня дзейнічае акцыя, па якой цана зніжаная да 60 тысяч рублёў.
Спяшайцеся, магчыма нехта ўжо ляціць у рэдакцыю, каб яго фотаздымак з’явіўся першым.
Адрас рэдакцыі: Вялікі Гасцінец, 68-а.
Тэлефон для даведак: (80176) 769667.
Рэстаўратар з Вілейкі: “Такія машыны рамантуюць ломам і моцным словам”