9 і 10 мая будзе павышаны атмасферны ціск. У суботу пераважна без ападкаў, па ўсходзе магчымыя кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ноччу ад +2 да +7, месцамі магчымыя замаразкі ад 0 да -3. Днём ад +15 да +20.

10 мая ў заходніх раёнах краіны магчымыя дажджы і навальніцы. Вецер паўночны, які будзе пераходзіць у паўднёвы 3-8 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу ад +2 да +7, па захадзе да +9, магчымыя замаразкі ад 0 да -3. Днём ад +17 да +23.