У турніры па міні-футболе ў Вілейцы 3 мая адбыліся чарговыя гульні.

Пасля дзвюх гульнявых дзён у групах вызначыліся лідары. У групе “А” гэта “Буддэталі”, “Б” – Рубін”, “В” – “Першы Беларускі”, “Г” – “Юніёр”.  Яны ўжо забяспечылі сабе месца ў чвэрцьфіналах, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан.