Адна з іх знікла яшчэ восенню 2013 года, другая – праз год. Стаялі яны ў адным месцы на беразе возера Нарач ў курортным пасёлку.

Гаспадар адной з лодак у канцы красавіка прыйшоў пасля зімы праверыць лодку і ўбачыў, што яе няма. Палез у інтэрнэт – і знайшоў на сайце аб’яў, што прадаецца яго лодка. Выйшаў на чалавека, які яе прадаваў. Як аказалася, той не мае дачыненне да крадзяжу. Яму гэтую лодку за даўгі аддаў 25-гадовы жыхар раёна. 

Праваахоўнікі ўстанавілі, што раней гэты маладзён яшчэ прадаў мужчыне лодку – тую, якая была скрадзеная ў 2013 годзе.

У адносінах да маладзёна ўзбудзілі дзве крымінальныя справы за крадзеж. Лодкі коштам восем мільёнаў рублёў кожная вярнулі ўладальнікам, расказаў старшы следчы Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Андрэй Ардынец.