У аўторак, 12 мая, будзе цёпла, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.
У сераду праз краіну будзе праходзіць атмасферны фронт. Ён прынясе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, узмацненне ветру да 15-17 метраў за секунду. Такое надвор’е будзе да канца тыдня.
Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Дзень |
Тэмпература паветра днём |
Тэмпература паветра ноччу |
12 мая |
ад +17 да +23 |
ад +3 да +9, на глебе месцамі слабыя замаразкі ад 0 да -2 |
13 мая |
ад +11 да +18, па паўднёвым усходзе ад +19 да +23 |
ад +5 да +11, па захадзе да +13 |
14 мая |
ад +12 да +19 |
ад +3 да +8 |
15 мая |
ад +11 да +17, па поўдні да +19 |
ад +8, па захадзе месцамі замаразкі да -3 |
16 і 17 мая |
ад +10 да +17 |
ад +2 да +8, месцамі замаразкі да -3 |