Смаргонскі раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па прычыне прапаўшага без вестак Аляксандра Віктаравіча Антонава, 1977 года нараджэння.

2 лютага 2013 года каля паловы сёмай вечара ён выехаў на заробкі ў Санкт-Пецярбург, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Мужчына жыў у Смаргоні па вуліцы Чапаева.

Прыкметы: на выгляд 36 гадоў, хударлявага целаскладу, рост каля 175 сантыметраў, валасы русыя кароткія.

Быў апрануты ў чорную ацепленую куртку, шэрую кофту, сінія джынсы, чорныя паўбоцікі.

Асаблівых прыкметаў няма.

Калі вы нешта ведаеце пра абставіны знікнення Аляксандра Віктаравіча Антонава паведаміце па наступнаму нумару тэлефона: (801592) 42061. Альбо звярніцеся ў Смаргонскі раённы аддзел следчага камітэта па вуліцы Савецкая, 25а.

Аляксандр Віктаравіч Антонаў. Фота забяспечана Смаргонскім РАСК.

Аляксандр Віктаравіч Антонаў. Фота забяспечана Смаргонскім РАСК.