Праводзіцца ён у межах Тыдня ўстойлівага развіцця і прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі.

Мяркуецца, што ў ім прыме ўдзел каля 40 чалавек: віляйчан, гасцей горада, журналістаў. Удзельнікі пазнаёмяцца з тым, як ажыццяўляюць праекты ачысткі Пляснянкі і па раздзельным зборы смецця, што робяць у горадзе для аматараў ровараў. Пабываюць у Доме рамёстваў і на Вілейскім вадасховішчы.

Па папярэдняй інфармацыі ад’езд намечаны ў 12.30 ад цэнтральнай плошчы, расказала старшыня праўлення грамадскага аб’яднання па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка.