У цэнтры фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” 8 мая адбыліся спаборніцтвы па плаванні сярод працоўных калектываў Вілейскага раёна.

Прайшлі яны ў рамках круглагадовай спартакіяды.

Прынялі ўдзел у спаборніцтвах дзевяць камандаў. Спаборнічалі яны ў эстафеце. Жанчына плыла 25 метраў, двое мужчын – па 50 метраў, распавёў інструктар-метадыст “Сатурна” Аляксандр Вайда.

Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда Вілейскага водаканалу, другімі былі прадстаўнікі ЖКГ. Замкнула тройку прызёраў каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях.