Святкаванне Дня Перамогі скончылася зусім несвяточна для сямейнай пары з Маладзечна.

Пра здарэнне “Рэгіянальнай газеце” расказаў следчы Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Святкаваць сямейная пара пачала яшчэ з раніцы, у кватэры 39-гадовага гаспадара і 40-гадовай гаспадыні былі госці.

Калі госці пайшлі, гаспадар лёг спаць. Прачнуўшыся, стаў патрабаваць у жонкі працягу банкету, прасіў спіртнога. Завязалася бойка. Муж, збіўшы жонку, стаў пагражаць ёй нажом. Тая, выхапіўшы нож, ударыла ім мужа ў жывот.

Муж трапіў у бальніцу з колата-рэзаным раненнем жывата з пашкоджаннем печані. Супраць жонкі ўзбуджаная крымінальная справа.

– Следчыя апрасілі і пацярпелага, таго, што была сварка паміж ім і жонкай, ён не адмаўляе, – падсумаваў Юры Багушэвіч.