9 мая праходзіла 60-ая традыцыйная эстафета па вуліцах горада, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі.
Прымалі ўдзел каманды ўстаноў адукацыі Вілейкі.
– Ад першых метраў лідзіравала каманда гімназіі №2, але на фінішы іх абышлі прадстаўнікі сярэдняй школы №3, – расказаў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда. – Таксама ўпартая барацьба была за трэцяе месца. На фінішы каманда СШ №5 крыху апярэдзіла прадстаўнікоў гімназіі №1 “Логас”.