У першым туры чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе 10 мая ДЮСШ-4 з Маладзечна прымала “Вілію” з Вілейкі.
Матч завяршыўся ўнічыю 1:1.
– Склад каманды абноўлены. Таму, лічу, першая гульня склалася для нас нармальна, – расказаў прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч.
Абодва галы забілі ў першым тайме. І абодва – з пенальці. Адразу ў сярэдзіне тайма вызначыліся маладзечанцы – гол на рахунку Касцюка. Потым Грыхуцік зраўняў лік.
– У другім тайме была вострая гульня з абодвух бакоў, – працягнуў Алег Гулевіч.
“Забудова-Буд” з Чысці дома абыграла 3:0 “Зорку” з Пухавіцкага раёна. Дублем адзначыўся Працкевіч. Яшчэ адзін гол забіў Ахрамовіч.
Гэта перамога дазволіла “Забудове-Буд” узначаліць турнірную табліцу пасля першага туру.