“Рэгіянальная газета” ладзіць квэст для тых, хто не баіцца інтэлектуальных выпрабаванняў у экстрэмальных умовах.
Ён пачнецца ў 11 гадзін у суботу, 23 мая.
Удзельнічаюць у квэсце каманды па пяць чалавек. Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца ад каманды.
Дашліце ліст, у якім пазначце імёны і прозвішчы пяці ўдзельнікаў, а таксама капітана каманды і нумар яго тэлефона. Адрас пошты: regionnews@rh.by.
У адказ арганізатары дашлюць паведамленне з далейшай інструкцыяй.
Калі вы хочаце ўдзельнічаць, але вам складана сабраць каманду, дасылайце адзіночны запыт.
Следапыты ў горадзе і “акопны” бутэрброд. На Мядзельшчыне прыгадалі падзеі вайны ў квэсце