Сёння ў садку №16 Маладзечна сустрэліся больш за 40 кіраўнікоў фізічнага выхавання з садкоў усяго раёна.
Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў фізвыхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі пачалося з майстар-класа ад Марыі Рудык. Яна распрацавала і правяла музычна-фізкультурныя заняткі з беларускімі гульнямі, фальклорам.
Спадарыня Марыя працуе кіраўніком фізічнага выхавання ў садку №16.
Заняткі цалкам ішлі на беларускай мове. Дзеці таксама ўвесь час гаварылі па-беларуску.
Задача – скокнуць так, каб не зачапіць капялюш.
Дзеці перажываюць: зможа пераскочыць ці не?
Напрыканцы заняткаў выхаванцам раздаюць цукеркі.
Даведка “РГ”. Раённым метадычным аб’яднаннем кіраўнікоў фізвыхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі цягам апошніх дзевяці гадоў кіруе Наталля Сезіна. Яна працуе кіраўніком фізвыхавання ў садку №1 Маладзечна.