14 мая ў чатыры дня пройдзе мерапрыемства, прымеркаванае да Дня сям’і. Месца правядзення – вуліца Янкі Купалы, 126-а. 

Падчас яго выратавальнікі пакажуць ролікі па пажарнай бяспецы, правілах паводзін на вадзе і ў лесе. Пройдзе прафілактычная гутарка па бяспецы ў час летніх канікулаў.

Можна будзе паглядзець выставу службовых машын.

Пра мерапрыемства расказаў намеснік начальніка пажарна-выратавальнага атрада Сяргей Яўсеенка.