9:22 Дождж пачаўся каля 9:17, прагноз “РГ” спраўдзіўся.
9: 10 Паводле радару meteoinfo.by, цяпер навальніца ў Смаргонскім і Ашмянскім раёнах.
Відаць, што хмары ідуць на Маладзечна.
У Мядзеле дождж пачаўся каля 9 гадзін.
У Смаргоні ідзе дождж. Пачаўся прыкладна з 8:30, расказаў жыхар Смаргоні Уладзімір Амбрасевіч.
У Маладзечне дождж можа пачацца ў бліжэйшыя паўгадзіны.