У горадзе спыняць падачу вады ў суботу, 16 мая, ад 6 да 21 гадзіны.

Зробяць гэта ў сувязі з планавым рамонтам гарадскіх водаправодных сетак і абсталявання водазабору.

Арганізуюць забеспячэнне вадой. Набраць яе можна будзе па вуліцы Незалежнасці (ля крамы “Еўраопт”), вуліцы Гагарына (ля крамы №26) і вуліцы Кастрычніцкай (ля крамы №25), паведамілі ў Вілейскім водаканале.