9 мая ў былой вёсцы Боркі каля помніка загінулым сабраліся людзі, якія адраджалі мемарыял, людзі, якія паходзяць з гэтай вёскі, жыхары суседніх вёсак. Прысутныя словам і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў.

Старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама Святлана Валовік прачытала верш пра Боркі. Шчырыя словы пра боркаўцаў выказалі былая настаўніца з вёскі Сакалоўка Марыя Марачынская і дэпутат райсавета Таццяна Косцік.  Узгадаў пра свае боркаўскія карані і актыўны ўдзельнік адраджэння мемарыяла “Боркі” Канстанцін Барысевіч.

Напрыканцы старшыня сельвыканкама  Святлана Валовік пачаставала ўсіх прысутных сапраўднай салдацкай кашай, якую сама прыгатавала.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Фота Алеся Раткевіча.

Алесь Раткевіч да 9 мая напісаў верш “Боркаўцам”

Стаяла вось тут, у сасновым бары, 

Цудоўная вёсачка БОРКІ. 

У каханні і шчасці яе жыхары, 

Жылі й пашыралі падворкі. 

Вось тут Альшукі, вось тут Семянёк, 

Хацёнкі свае збудавалі. 

У працоўных турботах жылі штодзянёк 

Ды дзетак сваіх гадавалі. 

Шчырасць, сяброўства, жыццё грамадой

Заўсёды вяскоўцаў яднала, 

Такое яднанне з любою бядой, 

Змагацца ім дапамагала. 

Для іх сорак трэці стаў жыццёвым канцом, 

Калі прыйшлі ў вёску фашысты. 

Палілі ўсіх, без разбору, жыўцом… 

Мірны народ, працавіты. 

Ахоплены полымем свіран гарэў, 

І толькі слуп чорнага дыму 

Даваў зразумець, што ніхто не ўцалеў, 

Бо збегчы было немагчыма. 

Гэтым ахвярам мінулай вайны, 

Ўзвядзём неўзабаве святыню. 

І будуць звінець па загіблых званы, 

Такія, як у Хатыні. 

– Мерапрыемства прайшло ўдала, – падводзіць выснову Алесь Раткевіч. – Шкада толькі, што на свята не ўдалося набыць святочнай нацыянальнай беларускай стужачкі. Не адмовіўся б і ад сарочкі з беларускім арнаментам, каб выглядаць у Беларусі беларусам, хоць у свята!