У рэсурсным цэнтры Вілейскага дзяржаўнага каледжа 12 мая адбыўся абласны конкурс па прафесіі “Слесар па рамонце аўтамабіляў”.
У ім прынялі ўдзел каманды пяці ўстаноў адукацыі Міншчыны.
Яны на працягу трох гадзін выконвалі практычныя заданні: прыцірку клапанаў, ўстаноўку святла фар і развал-сыходжанне, вымярэнне СО у выхлапных газах.
Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.
Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.
Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.
Каманды належна справіліся з заданнямі. Старшыня журы, намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Хамякова сказала, што такім спецыялістам даверыла б выкананне гэтых работ нават на сваім аўтамабілі.
Перамагла ў конкурсе каманда Вілейскага дзяржаўнага каледжа.
Пра ўсё гэта расказала педагог-арганізатар установы Святлана Мацукевіч.
Фота забяспечана Святланай Мацукевіч.