Яе дадуць заўтра, 15 мая.

Як патлумачылі ў аператыўна-дыспетчарскай службе “Камунальніка”, цяпер ля крамы “Алмі” па вуліцы Францішка Скарыны ідзе рамонт цеплатрасы. У сувязі з гэтым у бліжэйшых дамах адключылі гарачую ваду.

У хуткім часе ў гэтых дамах зноў будзе толькі халодная вада. На гэты раз – апрасоўка цеплавых сетак. Вуліца Скарыны трапляе ў другі этап планавага адключэння гарачай вады. Ён пачнецца 25 мая і скончыцца 7 чэрвеня.