У Вілейскім Цэнтры эстэтычнага выхавання праходзіць выстава “Роднай зямлі шмтагалоссе”. На ёй прадстаўленыя працы народнага мастака Беларусі, ураджэнца Мядзельшчыны Васіля Шаранговіча.

Наведнікі могуць пабачыць 12 яго прац. Яны з фондаў Мядзельскага музея народнай славы.

Працягнецца выстава па 23 мая, паведаміла мастацкі кіраўнік цэнтра эстэтычнага выхавання Таццяна Сушко.