Здарэнне адбылося ўвечары 21 красавіка.

37-гадовы маладзечанец выйшаў на ганак пад’езда свайго дома па вуліцы Будаўнікоў пакурыць.

Як потым ён патлумачыў следчым, узяў з сабой толькі адну цыгарэту.

У гэты час побач з гэтым домам праходзілі трое маладзёнаў 17, 18 і 19 гадоў.

Яны папрасілі ў мужчыны закурыць. Той адказаў, што мае пры сабе адну цыгарэту. Тады хлопцы некальки разоў ударылі мужчыну па верхняй частцы тулава, па галаве.

Мужчына паспрабаваў зайсці ў пад’езд. Тады адзін з маладзёнаў дастаў газавы балончык і пырснуў мужчыну ў твар. Пасля гэтага хуліганы збеглі.

– На сённяшні дзень супраць навучэнцаў каледжа ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” следчы Маладзечанскага райаддзела Следчага камітэта Юры Багушэвіч.