Гульні на Кубак Вілейскага раёна па футболе працягнуліся 5 і 6 мая.

“Буддэталі” абыгралі “Мехатроніку” 2:1. “Чурлёны” выйгралі ў “Першага Беларускага” 4:0. “Шылавічы” разграмілі “Гармолзавод” 6:1.  “ДЮСШ-Зеніт” таксама выйграў у “Гармолзавода” – з лікам 4:1, паведаміў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан.

На пачатак тыдня ідуць без страт і лідзіруюць “Буддэталі”.