Па выніках трэцяга гульнявога дня вызначыліся восем лепшых камандаў, якія сустрэнуцца ў чвэрцьфіналах турніру па міні-футболе ў Вілейцы.
“Буддэталі” згуляюць з “Шылавічамі”, “Юніёр” – з “Нарачанскімі зорамі”, “Рубін” з “Воўкаўшчынай”, “Першы Беларускі” з “Мехатронікай”, расказаў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футбола Ігар Шабан.
Астатнія каманды аспрэчаць месцы з 9 па 16.