20 гадоў для газеты гэта многа ці мала? На пытанне адказаў у віншаванні пастаянны чытач Яўген Драздоў. Нядаўна ён расказаў нам, як лю­дзі з Ушы ў непагадзь дабіраліся да Чысці і Краснага. 

– Нават і не ўзгадаю, калі пачаў чытаць “Рэгіянальную газету”. Здаецца, што знаёмы з ёй усё жыццё, – дзеліцца Яўген. – Вельмі падабаюцца артыкулы, у якіх звычайныя людзі расказваюць пра сваё нялёгкае жыццё. Многім падаецца, што іх жыццё звычайнае і няма нічога прыўкраснага. “Рэгіянальная газета” сваімі артыкуламі паказвае, што і ў звычайных, на першы погляд, людзей можна знайсці асаблівае. Героямі публікацыі могуць станавіцца простыя людзі.

Вельмі хочацца, каб пераважная колькасць людзей пазнаёмілася з газетай і не проста чытала яе, а не заставалася раўнадушнай да прачытанага, верыла ў тое, што яны могуць змяніць жыццё. А газета дапаможа ў гэтым.

Падабаецца не толькі газета, а і тое, як супрацоўнікі ставяцца да чалавечых праблем, клопатаў, пачуццяў. Заўсёды выслухаюць, дадуць параду. Часам хапае толькі ўсмешкі, спагадлівага слова – становіцца нашмат лягчэй.

20 гадоў для газеты – гэта час, калі выданне добра зарэкамендавала сябе ў рэгіёне, і не толькі. А наперадзе цікавыя тэмы, мноства разнастайных ідэй.

Няхай маладосць і калектыву, і газеты захаваецца на доўгі час. Няхай газета імкнецца да новых здзяйсненняў.

Галіна Мушкіна пра “РГ”: “Я вучыла футбольнага трэнера Аляксандра Гармазу, пра якога вы пішаце”

Кіраўнік маладзечанскага аддзялення Банка БелВЭБ: “На маім стале заўсёды ляжыць нумар “РГ”

Медыяэксперт Аляксандр Класкоўскі пра “Рэгіянальную газету”: “Гэта ўнікальны і фенаменальны для Беларусі выпадак”

Вікенці Адамовіч пра “Рэгіянальную газету”

Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ў Вілейцы Андрэй Дударчык: “Рэгіянальная газета” мае права стаць “Гардыян”

Тыраж у 60 тысяч экземпляраў, невялічкую бібліятэку. Міхась Казлоўскі пра “Рэгіянальную газету”

Рыгор Сарока распавядае пра “Рэгіянальную газету”

“Чытаю з першага нумара”. Вольга Коласава пра “Рэгіянальную газету”